Працэс над Варламавым: Што гавораць пацярпелыя


https://youtu.be/Sr6sCyao_iQ
Сёння ў судзе Ленінскага раёну Менску распачалося слуханне крымінальнай справы вядомага беларускага мадэльера Аляксандра Варламава.

Паводле следства, агульную матэрыяльную шкоду, якую нанёс сваймі дзеямі Аляксандр Варламаў з 2004 да 2011 года, складае больш за Br 1 млрд 200 млн. Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў. У якасці сведак дапыталі больш за 800 асобаў. Пацярпелымі прызналі 353 асобы, з іх у судзе сабралася каля 200.

«Белсат» паразмаўляў з пацярпелымі ў «справе Варламава». «Абяздоленым я не пачуваюся, – прызнаецца Мікалай. – Але адчуваю, што Варламаў рабіў памылкі, таму мусіць за іх плаціць усё ж такі …Добры, цікавы чалавек, але ўсялякага кепскага таксама было шмат».

{movie}Пацярпелы ў “справе Варламава”: ён рабіў памылкі|right|8975{/movie}Надзея хоць і кажа, што камандзіровачных ёй не выплацілі, крыўды на Варламава не трымае: «Я прыйшла менавіта таму, што не лічу сябе пацярпелаю», – падкрэслівае яна. Надзея дадае, што ставіцца да мадэльера з вялікаю павагаю: «Ён для Беларусі дастаткова вялікі прарыў зрабіў у гэтай індустрыі».

{movie}Пацярпелая ў “справе Варламава”: я яго паважаю|right|8976{/movie}Як паводле дзяржаўнага абвінавачання зарабляў Варламаў

Дзяржаўнае абвінавачанне сцвярджае, што вядомы мадэльер у інтарэсах уласнага прадпрыемства – «Агентство моды Саши Варламава» – рэкламаваў яго за дзяржаўныя грошы, якія насамрэч давалі на рэкламу фестывалю «Млын моды» («Мельница моды»). Гэта былі сумы ад колькіх сотняў тысячаў беларускіх рублёў да колькіх дзясяткаў мільёнаў. У 2007–2010 гадах іх пералічвалі за рэкламу фестывалю ў газетах, на радыё, на беларускіх і расейскіх тэлеканалах, у маршрутных таксі.

Паводле агучаных дзяржаўным абвінавачаннем звестак, справаздачы пра паездкі мадэляў Варламава за мяжу, у прыватнасці ў Нямеччыну і Швецыю, сфальсіфікавалі. З іх вынікае, што ўдзельнікі дэлегацыяў атрымлівалі камандзіровачныя ($ 200–220), чаго насамрэч не было. Варламаў жа нібыта зарабіў на гэтым амаль € 25 тыс.

Апроч гэтага мадэльера вінавацяць у правядзенні платных заняткаў у памяшканнях, якія ягонаму агенцтву вылучыў БДУ. У выніку не заплаціў $ 88,6 млн за арэнду і камунальныя паслугі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu
https://youtu.be/WwYwphTs8Ck

Глядзі таксама
Каментары