Беларусы, пільнуймася: грып набірае сілы


Нягледзячы на супакойванні Міністэрства аховы здароўя, грып апаноўвае берасцейцаў – абласны цэнтр на парозе эпідэміі.

У сямі паліклініках Берасця ўсё больш людзей: сезонныя вірусныя захворванні пашыраюць сваю тэрыторыю. Паводле інфармацыі Берасцейскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя, Берасце і Баранавічы ўшчыльную наблізіліся да эпідэмічнага парогу ў захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. 28 студзеня ўзровень гэтых захворванняў у Берасці быў ўсяго на 8 % ніжэйшы за эпідэмічны парог.

{movie}Берасце на парозе эпідэміі грыпу |right|8911{/movie}
Хто не зрабіў прышчэпак увосень і мае шчыльны кантакт з наваколлем, мусіць быць утрая пільнейшы. У рэгістратуры берасцейскай цэнтральнай паліклінікі раяць не займацца самалячэннем.

Месцы, у якіх рызыка захварэць высокая – гэта грамадскі транспарт, крамы, навучальныя ўстановы, працоўныя месцы і нават тыя ж паліклінікі, у калідорах якіх колькасць ужо захварэлых на грып – самая высокая.

Мілана Харытонава, belsat.eu
https://youtu.be/ct_ITFyv9aA

Глядзі таксама
Каментары