Ці можа наступным прэзідэнтам Беларусі стаць жанчына?


Савецкая ўлада зрабіла роўнымі мужчынаў і жанчын у сацыяльным значэнні, тым не менш, ні разу кіраўніком дзяржавы у Савецкім Саюзе не была жанчына. Ці могуць у сучаснай Беларусі жанчыны павесці за сабою народ у якасці палітычных лідараў?

Госця праграмы “Размова Мацкевіча” палітолаг Віялета Ермакова лічыць, што цяпер закон дазваляе жанчынам займацца палітычнаю дзейнасцю, аднак гендэрныя стэрэатыпы мяняюцца не гэтак хутка. На ейную думку, прадстаўніцам прыгожага полу вельмі цяжка прабіцца на першыя ролі ў недэмакратычных краінах накшталт Савецкага Саюзу і Беларусі. “Таталітарныя і аўтарытарныя грамадствы звычайна вельмі патрыярхальныя. Яны не дапускаюць нікуды жанчын не таму, што нельга, а таму, што так пабудаваная сістэма, паводле якой жанчына ўспрымаецца толькі як маці ды жонка”, – падкрэсліла палітолаг.

{movie}”Размова Мацкевіча”: Жаночы погляд на палітыку|right|8806{/movie}

Паводле эксперткі ў гендэрных пытаннях, у Беларусі склалася такая сітуацыя, што да першых роляў у краіне цяжка дайсці любому чалавеку, незалежна ад полавай прыналежнасці: “У палітыку ў нас ідзе мала людзей, і гэта ніяк не звязана з гендэрам. Гэта прастора для невялікай часткі грамадства, дзе ёсць свая канкурэнцыя”, – мяркуе госця “Белсату”.

Глядзіце больш – у праграме “Размова Мацкевіча”!

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў