Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (25.01.2013)|right|8801{/movie}

Прагнозы на вецер

Крэдыты застануцца дарагія, а інфляцыя працягне рост. Пасля нарады ў Нацыянальным банку прызналі, што сёлета да канца года ўзровень стаўкі рэфінансавання можа перавысіць прагнозныя 13–15 % гадавых.

Беларускія рабы

Чацвёра беларусаў вызваленыя з рабства ў Дагестане. Рэйд на цагляны завод непадалёк Махачкалы правялі актывісты расейскага моладзевага руху “Альтэрнатыва” супольна з мясцовымі праваахоўнікамі.

Новы ўладальнік «Амкадору»

Найбуйнейшы на постсавецкай прасторы вытворца спецтэхнікі кампанія “Амкадор” атрымала новага ўладальніка. Кантрольны пакет акцыяў “Амкадору” набылА наваполацкая кампанія-нафтатрэйдар “Інтэрсэрвіс”.

Да саюзу гатовыя

Кіеў заявіў пра частковую гатоўнасць далучыцца да Мытнага саюзу. Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Украіны Леанід Кожар. У Бруселі заяўляюць, што чалецтва Украіны ў Мытным саюзе супярэчыць стварэнню зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам.

Мільён прастытутак

У Расеі прастытуцыяй займаецца каля аднаго мільёна чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Расеі Ігар Зубаў. Дзярждума цяпер разглядае законапраект, які ўводзіць крымінальную адказнасць для кліентаў, якія карыстаюцца сексуальнымі паслугамі асобаў ад 16-ці да 18-ці гадоў.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў