Беларусы і візы ў ЕЗ: Адмяніць – добра, але змагацца - баімся


Насельніцтва нашай краіны не гатовае публічна агучыць сваё меркаванне адносна праблемы візаў нават у сеціве. Такім меркаваннем падзяліўся з “Белсатам” аўтар петыцыі “Патрабуем пачаць перамовы з Еўразвязам на тэму зпрашчэння візавага рэжыма! Аляксандар Велітчэнка.

Дакумант звяртае ўвагу на тое, што беларускія грамадзяне вымушаныя цярпець шмат нязручнасцяў, каб атрымаць дазвол на ўезд у ЕЗ. Заходні бок ужо неаднаразова прапаноўваў спрашчэнне візавага рэжыму, што традыцыйна ігнаравалася Менскам.

Кампанія па зборы подпісаў стартавала тыдзень таму ў розных сацыяльных сетках. Аляксандар усур’ёз разлічвае, што такі зварот да беларускіх уладаў дапаможа вырашыць сітуацыю. “Я думаю, калі народ будзе вельмі актыўна ўдзельнічаць у гэтым, цалкам верагодна, што яно паўплывае на сітуацыю”, – кажа “ён,

Разам з тым грамадзянскі актывіст зазначае: зарганізаваць шырокую кампанію пратэста сярод беларусаў ня так та проста. “Людзі зараз баяцца нешта рабіць, і таму неахвотна падпісвацца пад петыцыяй”, – кажа Велітчэнка.

Ён спадзяецца на тое, што кампанію выратуе з’яўленне інфармацыі пра яе ў медыяпрасторы.

“Калі акцыя набярэ розгалас у СМІ, цікаўнасць да яе будзе большай. А калі самі пра сябе пісалі ў сацыяльных сетках, яна распаўсюджвалася не вельмі. На сёння падпісаліся ўсяго толькі 180 чалавек”, – канстатуе Аляксандар.

Вынікі ж аналагічнай кампаніі жыхароў Расеі, якая дала пачатак беларускай акцыі, ня йдуць ні ў якое параўнанне. Цягам першых пяці дзён падпісалася 10 тысяч чалавек жыхары суседняе дзяржавы.

Аляксандар Велітчэнка мяркуе, што дзеянні грамадзянскае супольнасці ў Расеі прынеслі свой плён. “Я думаю, Масква звярнула на гэта ўвагу”, – зазначыў ён.

Разам з тым ён не ставіць мэтай сабраць у Беларусі канкрэтную колькасць подпісаў. “Чым больш, тым лепш! Чым больш людзей паставяць подпіс, тым хутчэйшым і канкрэтным адказ нашае дзяржавы мы пачуем”, – перакананы юнак.

Як раней паведамляў Белсат, беларускі бок ігнаруе таксама іншыя прапановы, што да паслаблення візавага рэжыму. Так, у траўні актывісты беларускага хрысціянскага руху арганізавалі збор подпісаў за стварэнне малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай. Нягледзячы на ініцыятыву афіцыйнае Варшавы, Менск так і не прыступіў да рэалізацыі дамоўленасцяў з Польшчаю.

Паўліна Калтавічанка, belsat.eu

Стужка навінаў