Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

Плюс пяцьсот

Сярэдні заробак на канец мінулага года склаў 4 мільёны 741 тысячу трыста рублёў, у доларавым эквіваленце гэта 550 долараў. Такой лічбы ў нас не бачылі з пачатку існавання суверэннай Беларусі.

Намеснікі бягуць з Нацбанку

Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін напісаў заяву аб сыходзе з пасады. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў партал TUT.BY. Лізгун стаў другім намеснікам Ермаковай, які адмовіўся выконваць свае абавязкі за апошні час.

{movie}Вынікі дня|right|8752{/movie}Гнілое падтрыманне

Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон заявіў аб правале праграмы падтрымання беларускага дрэваапрацоўвання. Дзяржаўная дапамога на 1 трыльён рублёў не дала вынікаў. У параўнанні з мінулым годам страты павялічыліся ў 30 разоў.

Еўрарэферэндум

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран абвесціў, што Лондан можа зладзіць рэферэндум у пытанні выхаду з Еўрапейскага Звязу. Кэмэран адзначыў, што Брытанія ўступіла ў Еўразвяз не з эмацыйных, а з практычных меркаванняў, чаго нельга сказаць пра шмат якія краіны кантынентальнай Еўропы.

Славенія змагаецца супраць скарачэння заробкаў

У Славеніі каля ста тысяч работнікаў дзяржаўнага сектару правялі страйк супраць скарачэння заробкаў. У сталіцы краіны Любляне на дэманстрацыю супраць планаў звольніць дзяржаўных службоўцаў і скараціць зарплату на 5 % выйшлі каля 5 тысячаў чалавек.

А.К., belsat.eu

Стужка навінаў