Заробкі нібыта растуць, але хто гэта адчувае?


Паводле Белстату, сярэдні заробак беларусаў у снежні мінулага года склаў Br 4 млн 741 тыс. 282 ці $ 553,5, што – «гістарычны максімум за ўвесь перыяд існавання суверэннай Беларусі».

У тэорыі заробкі ў рублёвым эквіваленце растуць амаль увесь час, таму дасягаць «гістарычных мінімумаў» можна хоць штомесяц. Эканамісты ж даволі скептычна глядзяць на рапарты Белстату.

Эксперт Ліберальнага клубу Антон Болтачка зазначае, што «за лічбаю $ 553 рэальна стаіць сярэдні заробак, але гэтыя грошы не былі сапраўды заробленыя працаўнікамі, гэта – фіктыўнае падвышэнне, і ратуе ўсю сістэму толькі тое, што спажывецтва вырасла не ў вялікім аб’ёме. Калі ж сёлета Нацбанк не здолее справіцца са стрымліваннем гэтай грашовай масы, тады можна будзе чакаць чарговай інфляцыі». Падобную думку выказвае эканаміст Міхаіл Залескі. «Любы неабгрунтаваны рост заробку цягне за сабою падвышэнне цэнаў». Таксама адмысловец падкрэсліў, што больш рэальную сітуацыю паказвае не сярэдні, а мадальны – найбольш распаўсюджаны заробак, які, напрыклад, можа вагацца паміж Br 3 млн і 5 млн.
{movie}Міхаіл Залескі пра сярэдні заробак|left|8729{/movie}
Тым часам адмыслова для тэлеканалу ОНТ дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў прапанаваў свой, яшчэ больш аптымістычны, спосаб падлічэння заробку. Паводле яго, мы зарабляем не $ 500, а ажно $ 700 за месяц. З падлікаў дэкана $ 700 беларус атрымлівае «бруднымі». За аснову адліку бярэцца сума $ 500, якія беларусы нібыта атрымліваюць ужо сёння на рукі. Да гэтай сумы Міхаіл Кавалёў дадае ўсе тыя адсоткі, што ідуць на розныя выплаты, і атрымлівае ў выніку $ 700: «Дададзім усё гэта, і мы ўбачым, што і сёння ў нас ужо заробак большы за $ 700. Але ёсць магчымасці для падвышэння і іншыя». У якасці іншых спосабаў падвышэння заробку Міхаіл Кавалёў раіць «працаваць лепш, і пры гэтым не гнацца за імпартным, а купляць тое, што зрабілі сваймі рукамі».
{movie}Дэкан БДУ лічыць заробак па-свойму|left|8731{/movie}
Дык колькі ж тады насамрэч зарабляюць беларусы? На пытанне «Ці адчулі значны рост заробку?» жыхары Менску адказвалі, што не ведаюць, адкуль бяруцца такія лічбы і не вераць афіцыйнай статыстыцы.
{movie}Ці адчулі павялічэнне заробку|left|8730{/movie}
Марына Малчанава, belsat.eu

Стужка навінаў