Нашыя на «Дакары»: Выжыць у пустэльні


Нашую краіну на ралі-марафоне «Дакар-2013» прэзентавала каманда «МАЗ-СПОРТаўта». Беларускія спартоўцы трапілі ў «ТОП-30» у сваім класе , што для каманды, якая другі раз удзельнічае ў гэтым ралі, вельмі някепскі вынік.

Экіпаж пад стартавым нумарам 525 (пілот Аляксандр Васілеўскі, штурман Валерый Казлоўскі, механік Антон Запарошчанка) заняў 21 месца, другі наш экіпаж пад стартавым нумарам 552 (пілот Сяргей Вязовіч, штурман Павел Гаранін, механік Дзмітрый Запарошчанка) заняў 27 месца. Усяго ў класе грузавікоў удзельнічала 75 экіпажаў.

Усе першыя тры месцы ў катэгорыі «грузавікі» занялі расейскія экіпажы каманды «КАМАЗ-Мастер».

«Дакар»: Выпрабаванне для людзей і машын

Ралі «Дакар» – гэта сапраўднае выпрабаванне і для камандаў, і для іхнай тэхнікі. Агульная працягласць трасы – больш за 8,5 тыс. км: распаленая пустэльня змянялася затопленымі ад працяглых дажджоў кавалкамі трасы. Траса ралі праходзіла па тэрыторыі Перу, Аргентыны і Чылі.

Аўтамабіль каманды «МАЗ-СПОРТаўта» стварылі на базе серыйнага шасі «МАЗ-5309», на якое ўсталявалі рухавік магутнасцю 800 л/с. Узмацнілі тармазную сістэму, падключылі поўны прывад. Максімальная хуткасць грузавіка – 160 км/гадз.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў