Халіп: пасля прэс-канферэнцыі Лукашэнкі актывізаваліся міліцыянты


Журналістка распавядае, што змянілася ў ейным жыцці пасля таго, як прэзідэнт «вызваліў» яе ўжо другі раз.

На прэс-канферэнцыі 15 студзеня для прадстаўнікоў беларускіх і замежных медыяў кіраўнік дзяржавы чарговы раз заявіў, што вызваліў журналістку і жонку свайго суперніка на выбарах-2010 Ірыну Халіп. Маўляў, нягледзячы на тэрмін і забарону выезду, ніхто ў Беларусі яе не трымае. Паводле Лукашэнкі, асуджаная сама не хоча з’язджаць, бо тут спадарыню Халіп лічаць ахвяраю, а за мяжою яна нікому не трэба.

Асуджаная ў г. зв. справе аб масавых закалотах Ірына Халіп распавядае: нягледзячы на словы галавы ўраду, міліцыянты працягваюць выконваць пастанову суда. Паводле якой тэрмін сканчаецца 21 ліпеня 2013 года. І ў гэты ж дзень яны прыйшлі да яе дадому. «Дзве ночы запар [пасля прэс-канферэнцыі – belsat.eu] да мяне ходзяць міліцыянты. Раней такога не было. Прыходзілі колькі разоў на тыдзень. Можа, міліцыянты вырашылі на ўсялякі выпадак праявіць дбайнасць небывалую, каб калі што – быць сведкамі: вось я была, а вось цяпер мяне, напрыклад, няма».

{movie}Ірына Халіп: што змянілася пасля прэс-канферэнцыі Лукашэнкі|right|8617{/movie}Летась у кастрычніку Аляксандр Лукашэнка ўжо рабіў падобную заяву ў інтэрв’ю брытанскай газеце «Evening Standard». Зварот Халіп да міліцыянтаў даў тады аналагічны вынік. Затое, паводле журналісткі, яе атачылі цікунамі, якіх заўважылі нават суседзі.

16 траўня 2011 года Ірыне Халіп прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю выканання пакарання на 2 гады.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў