Пажарнага, які лез ратаваць дзіця на 4-ты паверх, збіла снегам (Відэа)


Дабраўшыся да кватэры, ён паляцеў з лесвіцы ўніз.

У Магадане (Расея) гарэла кватэра. Дзіця вырашылі эвакуяваць пры дапамозе рассоўнай лесвіцы. Калі пажарны дабраўся да вакна, з даху сарваўся снежны навес. Мужчына, страціўшы раўнавагу, паляцеў галавою ўніз, але яму ўдалося ўратавацца.

Паводле расейскага «Первого канала», наверх паспяшаліся ягоныя калегі: адзін – каб забраць дзіця, другі – на дапамогу самому пажарнаму. Апошні, дарэчы, хутка прыйшоў у сябе і нават спрабаваў падстрахаваць калегу, які спускаўся з дзіцем на руках.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў