«Разборкі» людзей у форме? П’янага падпалкоўніка маглі падставіць


У снежні ў Івацэвічах на Берасцейшчыне затрымалі намесніка начальніка РАУСу Васіля Быско: ён ехаў за стырном п’яны. Мясцовыя актывісты мяркуюць, што здарэнне магло адбыцца «на замову».

Аўтамабіль падпалкоўніка спынілі працаўнікі дарожна-патрульнай службы «Страла» непадалёк ад уласнага дому ў адным з жылых кварталаў Івацэвічаў. Правяранне паказала: кіроўца быў нападпітку.

Інфармацыя пра міліцыянта, які сядаў за стырно нецвярозым, доўгі час замоўчвалася. Толькі нядаўна начальнік Галоўнага ўпраўлення службы бяспекі па Берасцейскай вобласці Алег Кухарчук пацвердзіў, што справа падпалкоўніка міліцыі з Івацэвічаў на разглядзе. Кухарчук не выключае, што Васіля Быско могуць зняць з пасады.

{movie}Былы міліцыянт: Салідарнасць міліцыі па-над законам|right|8595{/movie}

Былы начальнік івацэвіцкага ізалятару часовага ўтрымання, а цяпер дэмакратычны актывіст Станіслаў Халадовіч падкрэсліў, што міліцыянт Быско быў вельмі асцярожным чалавекам і ніколі не дазваляў сабе сесці за стырно пасля спажывання алкаголю. Да таго ж, падкрэсліў Халадовіч, паміж працаўнікамі органаў існуе службовая салідарнасць, бо сам быў сведкам: міліцыянты прыкрываюць правапарушэнні калегаў. “Прафесійная салідарнасць сярод міліцыянтаў па-над законам”, – сказаў Халадовіч. У выпадку з Быско справы «не замялі». «Тут прыходзіць думка, што падпалкоўніка затрымалі невыпадкова. Хутчэй за ўсё аперацыя праводзілася мэтанакіравана», – заўважыў былы міліцыянт. Гэта нагода меркаваць, што Васіля Быско «падставілі» або «здалі».

Максім Ярашэвіч, Кастусь Будчак, belsat.eu

Стужка навінаў