Радэа па-беларуску: чарговая карова на МКАДзе


Прайшло крыху больш за месяц пасля таго, як аштрафавалі вінаватага. І тут – чарговае здарэнне.

Учора ўвечары ўдзельніца форуму onliner.by ехала сваім аўтам па Менскай кальцавой дарозе (МКД) і стала сведкаю таго, як з кодаўба цяжкавіка вывалілася карова.

Жанчына піша, што дагэтуль – у шоку: «Еду па паласе разгону, з аўтамабіля, які рухаўся па суседняй паласе метраў 15 перада мною, нешта буйное падае на паласу. Добра, што хуткасць была невялікая, і я на ўсялякі выпадак прытармазіла. Гэтае нешта ўстала і пайшло ў маю паласу. Аказалася – карова… Уключыла «аварыйку», пастаяла, пакуль да каровы не падышоў мужчына. Спадзяюся, карова моцна не пацярпела, але яна, відавочна, і сама была ў шоку!».

{movie}Карова на МКАД (14.01.13)|right|8547{/movie}Летась у сярэдзіне снежня на Менскай кальцавой дарозе МАЗ «згубіў» адну з кароваў, якіх перавозіў. Спалоханая жывёліна кідалася на людзей, яе не маглі злавіць ні кіроўца цяжкавіка, ні інспектар ДПС. Урэшце карову ўдалося вярнуць у кодаўб. Кіроўцу тады аштрафавалі на Br 50 тыс.

{movie}Карова на МКАДзе (12.12.12)|left|8548{/movie}

АК, паводле onliner.by

Стужка навінаў