Памёр былы міністр адукацыі Беларусі і гісторык Пётр Брыгадзін


Сёння, 12 снежня, сышоў з жыцця прафесар гісторыі і былы міністр адукацыі Пётр Іванавіч Брыгадзін. Пра гэта паведаміў калега, які працаваў з ім разам.

Яму было 72 гады.

Пётр Брыгадзін.
Фота: bsuby / Facebook

У 1971 Пётр Брыгадзін скончыў гістарычны факультэт БДУ, а пасля і аспірантуру. У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. – люты 1917)», а ў 1996 стаў прафесарам.

У 1996 годзе стаў першым прарэктарам БДУ, а ў 2000-м – рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2001 па 2003 год займаў пост міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, на якім спрабаваў правесці шэраг рэформы, але сышоў з пасады, бо не хацеў закрываць Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Пасля гэтага быў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Брыгадзін быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, Прэзідыума НАН Беларусі. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый.

Сярод навуковых інтарэсаў была палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Брыгадзін – аўтар больш за 70 прац. Ён падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Лабірынты
Беларус першым распавёў свету пра Салаўкі
2021.12.12 20:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў