Пасля 3 гадоў слуханняў суд працягне разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета


У Кіеве Шаўчэнкаўскі раённы суд распачне разгляд справы аб забойстве Паўла Шарамета. За апошнія гады змяніўся склад народных засядальнікаў, таму, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, справу распачнуць разглядаць нанова, піша выданне «Граці».

Павел Шарамет.
Фота: 24smi.org

У 2020 годзе пракуратура абвінаваціла ў забойстве журналіста Паўла Шарамета спецназаўца і музыку Андрэя Антоненку, дзіцячага хірурга Юлію Кузьменку і ваенную медсястру Яну Дугар. Затрыманыя не прызналі сваёй віны. Яны застаюцца падазраванымі і знаходзяцца пад хатнім арыштам. Вядома, што цяпер Антоненка і Дугар на фронце.

Апошняе пасяджэнне суда ў справе забойства Шарамета адбылося 21 лютага летась. Але цяпер разгляд справы распачнецца нанова. У судзе, які разглядаў справу, абралі новы склад прысяжных. Адзін з іх цяпер мабілізаваны, іншы – з’ехаў з Украіны. Новыя прысяжныя распачнуць слуханні з 23 чэрвеня. Суд распачнецца з выклікаў сведак, якіх у справе больш за 270.

Hавiны
Украінскія паліцэйскія завяршылі расследаванне забойства Паўла Шарамета
2020.05.22 20:51

Раніцай 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет. Аўтамабіль належаў сузаснавальніцы выдання «Украинская правда» Алене Прытуле. Яе ў аўто не было.

Шарамет нарадзіўся ў Менску. Працаваў вядоўцам на Беларускім тэлебачанні. Затым рэдактарам «Белорусской деловой газеты». У 1997 годзе пасля паказу ў эфіры тэлеканала ОРТ рэпартажа аб фактычнай адсутнасці мяжы паміж Беларуссю і Літвой Шарамет быў арыштаваны беларускімі сілавікамі па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. За гэта яго прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна і да аднаго году выпрабавальнага тэрміну. Шарамет правёў у зняволенні тры месяцы і быў дэпартаваны толькі пасля таго, як прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын не пусціў самалёт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на тэрыторыю Расеі і публічна запатрабаваў вызвалення журналіста. Апошнія пяць гадоў свайго жыцця працаваў у Кіеве, супрацоўнічаў з «Украинской правдой» і «Радио Вести».

10 траўня 2017 быў абнародаваны фільм-расследаванне аб забойстве Паўла Шарамета, аўтары — рэдакцыя расследаванняў «Слидство.Инфо» і прадстаўнікі міжнароднай сеткі журналістаў-следчыя OCCRP. У фільме гаворыцца пра тое, што былы супрацоўнік СБУ Ігар Усціменка быў заўважаны на відэа камер назірання ў ноч перад забойствам Шарамета.

Hавiны
Абвінавачаныя ў забойстве Шарамета ўжо год пад арыштам. Яны далі інтэрв’ю
2020.12.19 14:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў