Вальфовіч заклікаў быць гатовым да «новых трыгераў для дэстабілізацыі грамадства»


Сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў пра актывізацыю «разведвальна-падрыўной дзейнасці замежных спецслужбаў у Беларусі». Пра гэта піша БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года.
Фота: gpk.gov.by

«Мы бачым, як узмоцнена зандуецца глеба для пошуку болевых кропак у грамадстве для арганізацыі правакацыяў, здольных разгайдаць сітуацыю», – заявіў Вальфовіч на сустрэчы ў Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Паводле Вальфовіча, «за мяжой пільна вывучаюць розныя сацыяльныя групы». «Спрабуюць зрушыць акцэнт на нагнятанне напружанасці ў працоўных калектывах, ачарненне органаў улады, сілавікоў. Імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, разбурыць маналітнасць сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі», – падкрэсліў ён.

Сакратар Савету бяспекі заявіў, што найбліжэйшым часам пачнецца фармаванне Усебеларускага народнага сходу, «а значыць, нас зноў паспрабуюць расхістаць». Паводле Вальфовіча «неабходна быць гатовым да таго, што беглыя і іх замежныя куратары ад спецслужбаў прыдумаюць новыя трыгеры для дэстабілізацыі грамадства». Ён заклікаў не проста рэальна ацэньваць абстаноўку і прагназаваць развіццё падзеяў, але і дзейнічаць на апярэджанне.

Аналітыка
Ад прастытутак да трэцяй сусветнай вайны. Як мяняліся страшылкі Лукашэнкі цягам 30 гадоў
2024.02.22 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў