Атака беспілотнікаў на Белгарад: ёсць «прылёт» у гарадскую мэрыю


Расейскі Белгарад 12 сакавіка быў атакаваны беспілотнікамі. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ёсць пацярпелыя.

Мэрыя Белгараду пасля атакі дронаў.
Фота: v_v_demidov / Telegram

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што адзін БПЛА ўрэзаўся ў будынак адміністрацыі гораду. Выбіты вокны, пашкоджаны фасад.

Две жанчыны, супрацоўніцы мэрыі, былі шпіталізаваныя: яны атрымалі аскепкавыя раненні. Адна з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Мэрыя Белгараду пасля атакі дронаў.
Фота: v_v_demidov / Telegram

Мэр Белгараду Валянцін Дэмідаў пазней удакладніў, што яшчэ двум пацярпелым была аказана медычная дапамога на месцы.

Гладкоў паведамляе пра яшчэ як мінімум два «прылёты» ў Белгарадзе: у дах гандлёвага цэнтру і сцяну крамы. Пацярпелых там не было. Але пашкоджаны аўтамабілі і фасады, выбіты вокны.

Акрамя таго, улады вобласці паведамляюць, што быў абстраляны горад Шабекіна, а таксама паселішчы Белгародскага раёну.

У сяле Галовіна ў выніку «прылёту» снарадаў два чалавекі атрымалі раненні.

Hавiны
Расейскія добраахвотнікі заявілі пра захоп паселішча ў Курскай вобласці
2024.03.12 15:54

Нагадаем, у ноч на аўторак, восем расейскіх рэгіёнаў былі атакаваныя беспілотнікамі: Курская, Белгародская, Ніжагародская, Маскоўская, Арлоўская, Ленінградская, Бранская і Тульская вобласці.

У выніку ў Арлоўскай вобласці загарэлася нафтасховішча, а ў Ніжагародскай – нафтаперапрацоўчы завод.

У ГУР Мінабароны Украіны заявілі, што з абʼектамі, якія выкарыстоўваюцца ў вайсковых мэтах, адпаведныя інцыдэнты могуць здарацца, аднак ведамства традыцыйна не можа каментаваць, хто і чым наносіў удары. «Але гэтая праца будзе працягнутая», – заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.

Hавiны
«Нам страшна». Расейскія ўлады распачалі эвакуацыю жыхароў Белгараду
2024.01.05 19:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў