Вялікая Брытанія і Украіна падпішуць гістарычнае пагадненне аб бяспецы


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак наведвае Кіеў 12 студзеня. Там ён і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпішуць гістарычнае пагадненне аб супрацы ў галіне бяспекі паміж краінамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду Вялікай Брытаніі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і Рышы Сунак падчас сустрэчы ў траўні 2023 года.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

«Пагадненне мае стацца першым крокам у развіцці непахіснага стогадовага партнёрства паміж Украінай і Вялікаю Брытаніяй», – адзначае прэс-служба.

Пагадненне афіцыйна замацоўвае шэраг захадаў, якія Вялікая Брытанія рабіла і будзе рабіць для запэўнівання бяспекі Украіны, у тым ліку абмен выведнымі звесткамі, кібербяспеку, медычнае і вайсковае рыхтаванне, а таксама супрацу ў сферы абароннай прамысловасці.

Яно таксама абавязвае Вялікую Брытанію кансультавацца з Украінай у выпадку паўторнага нападу з боку Расеі і надаваць хуткую ды сталую дапамогу для яе абароны», – піша прэс-служба.

Рышы Сунак напярэдадні сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім таксама пацвердзіў, што Вялікая Брытанія надасць Украіне вайсковую дапамогу на суму 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў у 2024–2025 гадах. Гэта на 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў больш, чымся ў папярэднія два гады.

«Фінансаванне дапаможа выкарыстоўваць найлепшы ваенны досвед і абаронную вытворчасць Вялікай Брытаніі для забеспячэння перамогі Украіны на полі бою, у тым ліку ў такіх крытычна важных галінах, як ракеты далёкага радыусу дзеяння, паветраная абарона, артылерыйскія боепрыпасы і бяспеку на моры», – гаворыцца ў паведамленні ўраду Вялікай Брытаніі.

Hавiны
Вялікая Брытанія наклала санкцыі на беларускую кампанію, што выпускае беспілотнікі
2023.12.06 18:21

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў