Падчас Года ашчаднасці скончыцца «дзяржава для народу»


Урад Беларусі апублікаваў план захадаў для правядзення Года ашчаднасці. Дакумент змяшчае 25 пунктаў, звязаных з асноўнымі дзяржаўнымі сферамі. Галоўныя крокі на шляху да ашчаднасці датычаць энергетыкі. Маюць запрацаваць інавацыйныя праекты, якія зменшаць спажыванне энергарэсурсаў ува ўсіх галінах прамысловасці. Таксама плануецца павялічыць долю аплаты камунальных паслугаў з боку насельніцтва на 10 %.

Пра тое, на чым яшчэ будуць ашчаджаць урад і простыя беларусы, у «Гарачым каментары» разважае эканамічны кансультант Алесь Лукашэвіч.
{movie}Алесь Лукашэвіч у “Гарачым каментары”|left|8477{/movie}
Адмысловец звяртае ўвагу, што ўлады плануюць павысіць заробкі на ашчаджаныя сродкі, то бок пасля сканчэння 2013 года эканоміка і вытворчасць Беларусі застануцца на тым жа ўзроўні.

«Вельмі выразна акрэсліў пазіцыю беларускіх уладаў Анатоль Тозік, які сказаў, што сацыяльная сфера не павінна абцяжарваць дзяржаўны сектар сваймі праблемамі. Пачынаецца згортванне «сацыяльнай дзяржавы», якую так прамаваў Аляксандр Лукашэнка, і вядома, што лагічна ашчаджаць, калі ты не ўмееш зарабляць грошы. Яны пераводзяць сацыяльны сектар на рынкавыя рэйкі, што вельмі дзіўна, бо спачатку на рынкавасць трэба пераводзіць прадпрыемствы, заводы банкі ды гэтак далей», – адзначае Лукашэвіч.

Паводле эксперта, мадэрнізацыю ды «інавацыйныя праекты», пра якія так шмат вядзецца ў плане на 2013 год, варта было б правесці за тыя шматмільярдныя пазыкі ад МВФ і Расеі, што былі проста праедзеныя. Цяпер жа, каб аддаць адсоткі за змарнаваныя пазыкі, ашчаджаць будзе ўся краіна.

belsat.eu

Стужка навінаў