Каляды з Алегам Хаменкам і гуртом “Guda”. Агляд падзеяў культуры


Kалядныя песні, народныя касцюмы і абрад ажыўлення казы… Гэтак Каляды адсвяткавалі не толькі ў вёсках, але і ў адным з менскіх клубаў. Сапраўднае свята з усімі прынятымі забавамі зладзілі Алег Хаменка і гурты “Guda” і “Дзівасіл”.

Імпрэза прайшла пры поўным аншлагу, у памяшканні не было дзе яблыку ўпасці. Але гэта не перашкодзіла зладзіць традыцыйныя рытуалы з пераадзетымі казою, мядзведзем і буслам. Музыкі ж пацешылі прысутных адмысловаю доўгаю праграмаю традыцыйных святочных песень.

ВІКТОРЫЯ МІХНО, ГУРТ «GUDA»:
“Гэта былі песні, прымеркаваныя да каляднага абыходу двара, калі дружына калядоўнікаў заходзіла ў кожную хату, кожны дом і зычыла гаспадарам шчасця, долі, здароўя…”
{movie}Агляд падзеяў культуры (08.01.2013)|left|8457{/movie}
Што ж да Алега Хаменкі, то ён разам са сваймІ музыкамі ладзіць калядны вечар ужо прынамсі 10 гадоў, але фармат бывае розны: ад хатніх сустрэчаў да фестываляў. Сёлетні клубны фармат – першая гэткая спроба.

АЛЕГ ХАМЕНКА,
ГУРТ «ПАЛАЦ»:
“Мы гэтыя рэчы спрабуем зрабіць у клубным фармаце да таго часу, пакуль у нас не з’явіцца сапраўдны калядны карнавал, калі пасярэдзіне сталіцы ідуць калядоўнікі зграбнымі шэрагамі Першамайскага раёну, калядуюць БРСМаўцы… Пакуль гэтага яшчэ не з’явілася, трэба святкаваць у клубных фарматах”.

Клубны фармат дазволіў скокі, якія доўжыліся да самае ночы. А напрыканцы імпрэзы зусім не калядны, але тым не менш эфектны танец для наведнікаў выканала майстарка арабскіх танцаў, “жар-птушка Паліна”.

Іншыя тэмы: у Японіі пачалі Новы год з традыцыйных абрадаў сумо. У Бельгіі паказалі скульптуры са штучнага лёду.

belsat.eu

Стужка навінаў