Ці баіцеся, што за вамі сочаць спецслужбы?


Тое, што ў Беларусі пад кантроль можа трапіць любы карыстальнік інтэрнэту, усведамляюць усе апытаныя.

Сёння прадстаўнік «Індэксу цэнзуры» па Беларусі ды па АБСЕ Андрэй Аляксандраў агучыў звесткі з дакладу «Беларусь: Сеціва пад кантролем».

{movie}Апытанне: Ці баіцеся, што за вамі ў інтэрнэце сочаць спецслужбы?|left|8395{/movie}У ім эксперты адзначаюць, што спецслужбы нашай краіны актыўна выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі: он-лайн-адсочванне, блакаванне і фільтрацыю сайтаў, кібератакі на незалежныя старонкі ды маніпуляцыю кантэнтам. Паводле «Індэксу цэнзуры», абмежаванні на доступ грамадзянаў да інфармацыі ў сеціве будуць толькі ўзмацняцца.

Што думаюць пра сачэнне ў інтэрнэце жыхары сталіцы? Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu
https://youtu.be/2Gz6g0-SAwo

Глядзі таксама
Каментары