Выхавальніцам ды іхным памочніцам у садках павысяць заробкі. Сімвалічна.


Найбольшую падвышку атрымаюць выхавальніцы – «ажно» Br 36 тыс., памочніцы яшчэ менш – Br 24 тыс.

Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі прадугледжвае дадатковую аплату догляду выхаванцаў дашкольных установаў: для выхавальнікаў – 15 % ад тарыфнай стаўкі 1-га разраду, для іх памочнікаў – 10 %.

У снежні міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў пра запланаваны комплекс захадаў дзеля павышэння заробку педагагічных работнікаў. Чыноўнік паабяцаў, што падвысяць выплаты і настаўнікам – у сярэднім на 20 %.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў