«Жыве Беларусь!». Альтэрнатыва навагодняму віншаванню Лукашэнкі


З Новым годам беларусаў павіншаваў экс-кандыдат на прэзідэнта Рыгор Кастусёў.{movie}Віншаванне ад Рыгора Кастусёва. Відэа карыстальніка сервісу youtube.com – Денис Васильков|left|8317{/movie}

«Мы – нашчадкі вялікай цывілізацыі. Давайце падымем келіхі за Адраджэнне!» – звярнуўся палітык да жыхароў Беларусі.

Кастусёў заўважыў, што продкі Беларусаў неаднаразова даказвалі, што яны здольныя шмат на што, прайшоўшы праз шматлікія гістарычныя выпрабаванні і захаваўшы «наш агульны дом – Беларусь».

Палітык пажадаў беларусам еднасці, а таксама надзеі і ўпэўненасці для тых, хто стаміўся і зняверыўся.

«Няхай паўсюль з боем гадзінніка ў апошнюю хвіліну 2012 года прагучыць вечнае «Жыве Беларусь!», – заклікаў былы кандыдат на прэзідэнта.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары