Алесь Бяляцкі знік з калоніі?


Аўтарцы ліста да палітвязня бабруйская калонія вярнула канверт з адзнакаю: «Няма такога»

Сёння ж жонцы зняволенага праваабаронцы Наталлі Пінчук у калоніі сказалі, што Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў іх, паведамляе «Еўрарадыё».

Партал «Белорусский партизан», на якім з’явілася інфармацыя пра дзіўны ліст, выказаў меркаванне, што Бяляцкага маглі перавесці ў іншае месца. Праваабаронца Таццяна Равяка, калега і сяброўка палітвязня, назвала гэта вельмі трывожным знакам. Былыя палітвязні распавялі парталу, што цэнзары, якія не хочуць перадаваць лісты зняволеным, звычайна такіх адзнакаў не робяць.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў