Палажанка і Дашкевіч ажаніліся ў турме


Шлюб даў права на першае за два гады спатканне. Яно доўжылася… 10 хвілінаў

Наста ўзяла прозвішча мужа. Паводле дзяўчыны, яна і Зміцер даўно спрабавалі распісацца, але ім увесь час чынілі фармальныя перашкоды. Галоўная з іх – Дашкевічу не аддавалі пашпарту. У выніку Генпракуратура ў адказ на скаргу напісала, што знайсці дакумент не ўдалося. Гэта паслужыла падставаю для аднаўлення пашпарту.

Наста Дашкевіч узгадвае, што спачатку шлюб прызначылі на… 19 снежня. Але пазней перанеслі на 26-га. Тое, што ўсё ўрэшце атрымалася, яна называе Божым цудам на Каляды.

Спачатку штамп паставілі Насце – у ЗАГСе, пасля яны з супрацоўніцаю пайшлі ў гродзенскую турму. Сведкамі на цырымоніі былі працаўнікі калоніі.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў