У Казахстане разбіўся самалёт з чыноўнікамі


На борце Ан-72 былі 20 высокапастаўленых працаўнікоў памежнай службы Камітэту нацыянальнай бяспекі Казахстану.

Ваенны самалёт разбіўся каля Шымкенту (Паўднёва-Казахстанская вобласць) учора ўвечары. На борце было 7 чальцоў экіпажу і 20 чыноўнікаў, у тым ліку выканальнік абвязкаў кіраўніка Рэспубліканскай памежнай службы Турганбек Стамбекаў. Паводле папярэдніх звестак, усе загінулі.

Самалёт цалкам згарэў, ад яго засталіся толькі фрагменты. Пра авіякатастрофу паведамілі мясцовыя жыхары і працаўнікі кар’еру для здабычы гравію ў Шымкенце.

Бадай, чамая гучная ўрадавая авіякатастрофа нашага часу адбылася ў 2010 годзе пад Смаленскам, калі разбіўся Ту-154, на якім ляцелі больш за 90 прадстаўнікоў польскай эліты на чале з тагачасным прэзідэнтам Лехам Качыньскім.

belsat.eu

Стужка навінаў