Як ратавацца ад халадоў?


https://youtu.be/i-EPojc3N0o
Цяперашнія маразы нельга назваць анамальнымі: мінус 15 напрыканцы снежня – натуральная з’ява для нашых шыротаў. Тым не менш для некаторых беларусаў такое надвор’е сталася нечаканасцю. Што рабіць, каб не змерзнуць? Пра гэта нашыя журналісты запыталі жыхароў Горадні.

«Каб не змерзнуць, трэба цёпла апранацца: мець цёплы абутак, рукавіцы. А вось ужываць спіртныя напоі дакладна нельга», – зазначае гарадзенка. Іншая спадарыня дадае, што ў маразы трэба актыўна рухацца. А вось рыбак са стажам раіць тым, хто баіцца маразоў, папросту… не выходзіць з дому.

«Не трэба піць «сто грамаў» – гэта наадварот зашкодзіць. Калі хочаце сагрэцца, лепш выпіце гарачай гарбаты – гэта дапаможа», – раіць іншы рэспандэнт.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары