«Фэмэн»: Пуцін – гэта апакаліпсіс!


{movie}Акцыя “Фэмэн” у Брусэлі|left|8182{/movie}Актывісткі руху «Фэмэн» зладзілі акцыю пратэсту супраць прыезду Уладзіміра Пуціна ў Брусель на саміт Расея–Еўразвяз.

Чатыры актывісткі топлес спрабавалі прарвацца да штаб-кватэры Еўразвязу, аднак іх затрымала паліцыя. Удзельніцы акцыі выкрыквалі «Пуцін – гэта апакаліпсіс!» і «Пуцін, адпраўляйся ў пекла!».

Гэта першы візіт прэзідэнта Расеі ў Брусель пасля пераабрання на прэзідэнцкую пасаду. На саміце плануецца разгледзець шырокае кола пытанняў: ад імпарту расейскіх энерганосьбітаў да сітуацыі з правамі чалавека і вайны ў Сірыі.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў