Залілі Расею малаком


Расейскія ўлады незадаволеныя з сістэматычнага перавышэння аб’ёмаў імпарту малака і малочнай прадукцыі з Беларусі.

Нашая ўсходняя суседка лічыць такую сітуацыю непрымальнаю, пра што і было заяўлена падчас сустрэчы кіраўніка федэральнага аграрнага ведамства Мікалая Фёдарава з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам.

Сёлетнія аб’ёмы імпарту беларускіх малочных вырабаў на расейскі рынак складуць 4,1 млн т, што на 400 тыс. т больш за ўзгоднены аб’ём.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў