У цэнтры Варшавы ўсталявалі «беларускую вязніцу»


{movie}Акцыя салідарнасці ў Варшаве.|left|8146{/movie}Удзельнікі пікету салідарнасці паставілі ў цэнтры польскай сталіцы клетку, якая мае сімвалізаваць турму ў Беларусі. Некаторыя з пікетоўцаў, у тым ліку жонка палітзняволенага Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, сталі за кратамі са сцягамі ды партрэтамі палітычных вязняў.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны разгону Плошчы ў 2010 годзе. Падчас пікету кожны ахвотны мог падпісаць паштоўкі да палітзняволеных, удзельнікі акцыі таксама заклікалі паставіць подпіс пад петыцыяй да ўрадаў Еўразвязу з просьбаю прыкласці намаганні да вызвалення палітвязняў.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі – 12 палітвязняў і зняволеных актывістаў, суды над якімі адбываліся са шматлікімі парушэннямі. У зняволенні застаюцца таксама экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікалай Статкевіч і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

«Рэжым спадзяецца на тое, што ўдасца іх зламаць, а разам з тым удасца зламаць нашую волю да перамогі, да вольнага жыцця. Гэта не так. Але палітвязням вельмі патрэбная вашая падтрымка, – зазначыла падчас акцыі Марына Адамовіч. – Калі ласка, дапамажыце ім, падпішыце петыцыю дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў».

Акцыю зладзілі праваабарончая арганізацыя «Amnesty International», ініцыятыва «Еўрапейская Беларусь» ды офіс еўрадэпутата Марэка Міґальскага, што ладзіць кампанію салідарнасці «Wolność x 2».

Зміцер Ягораў

belsat.eu
https://youtu.be/IL3UGzGc5l4

Глядзі таксама
Каментары