Сланоў у Сібіры напаілі дзвюма скрынямі гарэлкі


Народны спосаб прафілактыкі прастуды параілі ветэрынары.

Як падае расейская служба «Бі-бі-сі», сланы належаць цырку, што гастралюе па Расеі. Калі жывёлінаў везлі з Новакузнецку ў Омск, цяжкавік раптам загарэўся. Дрэсіроўшчык выгнаў сланоў на вуліцу і бегаў разам з імі, каб сагрэць жывёлінаў – тэмпература ў той дзень сягала –35 градусаў Цэльсія.

Сланоў паспелі даставіць у цёплае памяшканне і на параду ветэрынараў тэрмінова напаілі дзвюма скрынямі гарэлкі, разбаўленай вадою. Дрэсіроўшчыку, які атрымаў абмаражэнні, таксама аказалі медычную дапамогу. Ці ён таксама прыняў прафілактычныя сродкі ўнутр – не паведамляецца.

belsat.eu паводле BBC.co.uk

Глядзі таксама
Каментары