МНС выратавала бусла, што застаўся на зіму ў Менску


https://youtu.be/player_embedded&v
На пачатку тыдня жыхары вул. Убарэвіча паведамілі пра бусла, што грэўся каля каналізацыйнага люка.

Птушка не адляцела ў вырай і засталася зімаваць у Менску. Мясцовыя жыхары падкормлівалі бусла і тэлефанавалі ў заапарк з просьбаю злавіць птушку. Але там параілі лавіць бусла самім.

Урэшце МНС адрэагавала на просьбу менчукоў і злавіла ўжо знясіленую птушку. Бусел нават не супраціўляўся, калі працаўнік накінуў на яго куртку і ўзяў на рукі. Бусла спачатку адвезлі ў менскі заапарк, дзе яго агледзелі адмыслоўцы. Пасля – у “бяспечнае месца”, дзе яго будуць карміць, пакуль не стане цёпла. {movie}МНС выратавала бусла, што застаўся зімаваць у Менску|right|8070{/movie}

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары