Алег Волчак: Гэта будзе паўтор справы Аўтуховіча


“Цяпер следчыя КДБ спрабуюць утрымаць экс-кандыдатаў Міхалевіча, Саннікава ды Някляева ў інфармацыйным вакууме, – упэўнены былы следчы Алег Волчак. – Гэта робіцца, каб яны не разумелі, што адбываецца”.

Праваабаронца прыгадаў, што ў падобнай сітуацыі ў свой час апынуліся іншыя палітзняволеныя – Аўтуховіч, Асіпенка, Лявонаў.

Алег Волчак мяркуе, што цяпер следчая група КДБ, што займаецца крымінальнаю справаю аб нібыта масавых закалотах 19 снежня, цягне час, спадзеючыся, што з’явяцца доказы віны арыштаваных. Таямнічыя ж “знікненні” арыштаваных, як гэта было з Уладзімірам Някляевым, а нядаўна – з Алесем Міхалевічам, калі сваякам і адвакатам не паведамлялі, дзе трымаюць арыштаваных, на думку Алега Волчака могуць сведчыць аб ціску на абвінавачаных. “Такія справы робяцца, каб застрашыць падазраванага, каб ён пачаў агаворваць сябе ці сваіх паплечнікаў”, – падкрэсліў праваабаронца.

Алег Волчак заклікае падтрымліваць палітзняволеных, таксама з дапамогаю распаўсюду інфармацыі. “Трэба дамагчыся таго, каб працэс быў адкрыты, прыйшлі міжнародныя назіральнікі, толькі тады мы пабачым усю праўду”, – дадаў ён.

belsat.eu

https://youtu.be/Ib_t1jhs7dY

Глядзі таксама
Каментары