У Віцебску за “праўду ў вочы” звольнілі кваліфікаванага доктара


https://youtu.be/player_embedded&v
Дзіцячага лекара Ігара Пастнова пазбавілі пасады, бо ён публічна крытыкаваў кіраўніка Віцебскай вобласці Аляксандра Косінца за марнатраўства бюджэтных грошай ды заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне.

Пастноў ужо пацярпеў за сваё праўдалюбства два гады таму: з ім скасавалі кантракт. За доктара, аднак, заступіўся памочнік прэзідэнта па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч – у выніку апальнага лекара перавялі на іншую пасаду і зменшылі заробак. Абслугоўваючы фельчарска-акушэрскія пункты ў Віцебскім раёне, Пастноў не пераставаў змагацца з бязладдзем і марнатраўствам у медыцыне, выкрываючы надзённыя праблемы ў незалежных рэспубліканскіх і мясцовых сродках масавай інфармацыі. Пастноў звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнай бальніцы, зацягнуты рамонт інфекцыйнай лякарні, кансерваванне будынку афганская цэнтру і г. д.

{movie}Лекар Пастноў у матэрыяле “Белсату”|right|7827{/movie}Каб перашкодзіць Пастнову, невядомы паклёпнік размясціў у інтэрнэце ад імя лекара допіс пра тое, што кіраўніцтва паліклінікі ў Віцебску займаецца паборамі. Лекар адразу ж звярнуўся ў міліцыю з заявай аб паклёпе. Праваахоўныя органы, аднак, не здолелі вылічыць ананіма.

Праўда, з нагоды інфармацыі, прыведзенай у допісе аб стане медычных установаў і сацыяльным стане працаўнікоў медыцыны, зладзілі службовае правяранне. Як сцвярджае доктар Пастноў, да гэтай справы ён не мае ніякага дачынення. Галоўная ягоная задача – не змаганне з калегамі, а выкрыццё недахопаў у бюджэтнай сферы.

Некалькі дзён таму галоўны доктар Віцебскай паліклінікі Станіслаў Цітовіч паведаміў Пастнову, што ў лютым наступнага года той мусіць з’явіцца ў кадравую службу і забраць працоўную кніжку. Лекар спрабаваў даведацца прычыну непадаўжэння кантракту, але галоўны доктар растлумачыў, што паводле закону працадаўца не абавязаны “ламаць шапку” перад звольненым работнікам.

{movie}Пастноў: Забаранілі размаўляць з “Белсатам” (аўдыё) |left|7828{/movie}“Пакажыце хоць адзін загад аб маёй неадпаведнасці як лекара”, – дарэмна спрабаваў высветліць праўду педыятр. Паводле ягонага меркавання, усе “беды звальваюцца на ягоную галаву” ад кіраўніка Віцебскай вобласці, якога лекар нястомна крытыкуе.

“Нават калі давядзецца ўзяць мятлу ў рукі замест фанендаскопа, усё роўна не перастану гаварыць праўду аб становішчы ў нашай медыцыне”, – падсумаваў нязломны доктар.

belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары