Вольга Карач: Для нас Алег Гайдукевіч – садыст і кат


{movie}Зварот Вольгі Карач|left|7762{/movie}Вольга Карач, кіраўнічка грамадзянскай кампаніі «Наш Дом», у сваім відэазвароце заяўляе, што нельга ставіць знак роўнасці паміж апазіцыйнымі палітыкамі ды былым міліцыянтам Алегам Гайдукевічам, які цяпер займае пасаду намесніка старшыні ЛДПБ.

Відэазварот быў запісаны ў адказ на артыкул Паўла Шарамета «Гайдукевіч і барацьба». «Я веру ў тое, што ў кожнага чалавека ёсць магчымасць пераасэнсаваць свае ўчынкі ды зрабіць штосьці добрае. Я не выключаю, што, як малады чалавек, Алег Гайдукевіч разумее: рана ці позна давядзецца адказваць за справы часоў лукашызму. Таму ён спрабуе пабудаваць сваю кар’еру па-за гэтаю злачыннаю сістэмаю, але робіць гэта, як умее або як вучыць яго бацька, – піша Павел Шарамет на старонках «Белорусского партизана». – Простыя і нават у чымсьці банальныя заклікі Гайдукевіча-малодшага да ўлады цяпер важнейшыя за такія ж банальныя і нудныя заявы некаторых заўзятых апазіцыянераў».

{movie}Алег Гайдукевіч (у светлым пінжаку) падчас маўклівых пратэстаў 2011 г.|right|7761{/movie}З такім меркаваннем катэгарычна нязгодная кіраўнічка «Нашага Дому». «Для вас гэта звычайны афіцэр МУС, і яго не трэба ганьбіць. Для нас – гэта садыст і кат», – заявіла яна ў сваім відэазвароце.

Вольга Карач падкрэслівае, што Алег Гайдукевіч асабіста кіраваў разгонам «маўклівай акцыі» 6 ліпеня 2011 года. «Каля 100 маладых актывістаў прайшлі праз сутарэнні Фрунзенскага РУУСу за перыяд 2009–2012 гадоў. Алега Гайдукевіча вінавацяць у выкраданні людзей. Напрыклад, на ягоны загад быў выкрадзены дэмакратычны актывіст Дзяніс Садоўскі. А 19 снежня 2011 года ля ўласнага дома схапілі кандыдата на прэзідэнцтва Віталя Рымашэўскага», – канстатуе Вольга Карач.

Калі стала вядома, што Алег Гайдукевіч мае намер рабіць палітычную кар’еру ў партыі свайго бацькі, актывісты «Маладога фронту» сабралі «дасье» на былога міліцыянта і заклікалі яго пакаяцца. «Я ганаруся сваёй службаю ў органах унутраных справаў, – адказаў Алег Гайдукевіч. – І прасіць прабачэння ні ў кога за тое, што я працаваў у міліцыі, не буду».

belsat.eu

Стужка навінаў