Будаўніцтва ў Курапатах – частка карупцыйнага скандалу ў Міністэрстве культуры?


Супраціўнікі будавання забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ Холл» ля месца масавых расстрэлаў збіраюцца ісці далей – у Следчы камітэт.

Учора яны нечакана атрымалі грунтоўны адказ з Міністэрства культуры на свой зварот. Ведамства прыпыніла скандальна вядомую будоўлю забаўляльнага цэнтру.

{movie}Ігар Кузняцоў пра будаўніцтва “Бульбашъ-холлу” і карупцыю ў Міністэрстве культуры|left|7736{/movie}«Мы нават не чакалі, што так аператыўна атрымаем адказ… Мы прызвычаіліся да нейкіх «адпісак», а ў гэтым выпадку Міністэрства культуры фактычна канстатавала, што яно гэтае пытанне выпусціла з поля зроку, што з 2006 года будаўніцтва вялося, дакументацыя была з пачатку, кантролю ніякага не было», – распавядае адзін з ініцыятараў звароту гісторык Ігар Кузняцоў.

6 лістапада актывісты накіравалі яшчэ адзін зварот – у Генеральную пракуратуру, а сёння пастанавілі звярнуцца і ў Следчы камітэт. «Атрымліваецца, што, калі б грамадскасць не забіла ў званы, Міністэрства культуры працягвала б глядзець на парушэнні, якія адбываюцца з 2006 года. Сёння звяртаемся не толькі ў Генеральную пракуратуру, але і ў Следчы камітэт, бо надзелы не абкладаюцца падаткамі; не выключана, што тут адбыліся махінацыі. Як кажуць у народзе, магчыма, «адкат» нейкі быў».

У Міністэрстве культуры наспявае карупцыйны скандал, і, магчыма, да гэтых справаў могуць мець дачыненне адныя і тыя ж асобы, лічыць Ігар Кузняцоў.

Ён заўважае, што слова «прыпыніць» будаўніцтва не азначае «забараніць» яго. Паводле адмыслоўца, улады схіляюцца да таго, каб прыбраць прадугледжаныя праектам дамкі для «індывідуальнага адпачынку», а сам аб’ект пакінуць некранутым.

Меркаванні ж саміх сябраў ініцыятывы падзяліліся. Найбольш прыхільнікаў мае першая прапанова: патрабаваць, каб будынак знеслі як неадпаведны месцу. Другі варыянт – стварыць у ім музей рэпрэсіяў. І трэці (на ім настойвае таксама і Ігар Кузняцоў) – зрабіць рэстаран для памінак.

belsat.eu

Стужка навінаў