Французы непрыемна здзіўленыя: рэканструкцыю бітвы Напалеона сапсавалі ідэолагі


На акцыі, прысвечаныя 200-годдзю пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну ў раёне вёскі Студзёнка, можна было прайсці толькі з ідэалагічнымі пропускамі.

{movie}Рэканструкцыя бітвы Напалеона (Барысаўскі раён)|left|7703{/movie}Імпрэзы, у якіх узялі ўдзел дыпламаты, адміністрацыя Менскай вобласці ды Барысава, а таксама шматлікія гледачы, прайшлі 24 лістапада ў Барысаўскім раёне. Адною з самых відовішчных падзеяў мела стаць гістарычная рэканструкцыя бітвы войскаў Напалеона з абаронцамі гораду.

З самай раніцы ДАІ перакрыла далёкія подступы да Брылёўскага поля, дзе мела разгарнуцца бітва. Хоць імпрэза, паводле інфармацыі пасольства Францыі ў Беларусі, не адносілася да ліку закрытых, аўтамабіляў, якія не мелі пропуску ідэалагічнага аддзелу адміністрацыі Барысаўскага раёну, не прапускалі. З-за таго, што медыі не былі папярэджаныя загадзя пра неабходнасць такіх пропускаў, частка беларускіх і расейскіх журналістаў вымушаныя былі прабірацца праз кардоны хто як мог.

{movie}Мішэль Рэнэры: беларусы ваявалі і на баку Напалеона|left|7704{/movie}Тых, хто дабраўся да Брылёўскага поля, чакаў іншы непрыемны сюрпрыз: пешаходная дарожка, што вядзе паўз некалькі манументаў, аказалася агароджаная чырвонаю стужкаю з надпісам “Небяспечная зона” і дадаткова ачэпленая міліцыяй. Хадзіць па ёй маглі толькі “акрэдытаваныя” ганаровыя госці. Усім астатнім, у тым ліку пажылым людзям і сем’ям з маленькімі дзецьмі, міліцыя прапаноўвала хадзіць па пашы.

Сябры гістарычнага клубу вайны 1812 года з Падмаскоўя, якія прыехалі на рэканструкцыю, зазначылі, што непрыемна здзіўленыя арганізацыяй свята. Паводле аднаго з “салдатаў”, праграма няспынна мянялася, не было зразумела, будзе рэканструкцыя ці не. Зрэшты, расейцы адзначылі беларускую гасціннасць у плане харчавання і пражывання.

belsat.eu

Стужка навінаў