Таварыства абароны жывёлы "Эгіда" пад пагрозаю закрыцця


Запазычанасць арганізацыі ветэрынарным лякарням сягае 10 мільёнаў рублёў. Старшыня “Эгіды” Наталля Бялянава заявіла, што таварыства вымушанае часова прыпыніць выдаванне талонаў на лячэнне і стэрылізацыю бяздомнымі жывёлінамі тым, хто імі заапекаваўся.

“Эгіда” існуе за кошт ахвяраванняў і ўнёскаў сябраў арганізацыі. Кошты на корм і ветэрынарныя паслугі імкліва ідуць угару, але матэрыяльная дапамога не павялічваецца. {movie}Наталля Зайцава пра сітуацыю “Эгіды”|right|7693{/movie}

Паводле Наталлі Зайцавай, сябры арганізацыі, дзяржава ніяк не дапамагае гэткім аб’яднанням. Значна прасцей і менш выдаткаў – знішчаць бадзяжную жывёлу, чымся ствараць прытулкі. Тыя ж, што цяпер існуюць у нашай краіне, фінансуюцца выключна з ініцыятывы грамадскіх аб’яднанняў ці простых грамадзянаў.

“Пры адсутнасці Закону аб абароне жывёлы, пры адсутнасці якіх заўгодна захадаў з боку дзяржавы, скіраваных на ўрэгуляванне праблемы бадзяжнай жывёлы, валанцёры “Эгіды” вымушаныя сваймі сіламі даваць рады сітуацыі. На жаль, нават тыя падаткі, што збіраюцца з гаспадароў жывёлінаў, ідуць не на развязанне праблемы, а на адлоў і знішчэнне бяздомнай жывёлы”, – кажа Зайцава.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Менска, хто, на іхную думку, мусіць займацца бадзяжнаю жывёлаю і ці варта ёй дапамагаць увогуле. {movie}Хто павінен займацца бяздомнымі жывёламі?|right|7694{/movie}

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Таварыства просіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых грамадзянаў. Грашовыя ахвяраванні можна пералічваць на рахунак:

Грамадскае аб’яднанне абароны жывёлы “Эгіда”
р/с 3015000004266
АСБ “Беларусбанк”, ф-л № 500 Менскае ўпраўленне, код 601
УНП 101860476
Мэта плацяжу: ахвяраванне

belsat.eu

Стужка навінаў