Да чаго прывядзе канфлікт паміж Мясніковічам і Адміністрацыяй прэзідэнта?


Навошта Аляксандр Лукашэнка зрабіў кіраўніком ураду менавіта гэтага чалавека, у «Гарачым каментары» разважае палітолаг Алесь Лагвінец.

Госць праграмы заўважае, што супрацьстаянне Адміністрацыі прэзідэнта і ўраду натуральнае. Першая ўстанова мае дбаць пра рэйтынг свайго гаспадара, задача ж другой – глядзець рэалістычна на тое, што робіцца ў эканоміцы.

Чым скончыцца канфлікт? «Відавочна, апошняе слова будзе за Лукашэнкам. І калі ён вырашыць, што надышоў момант прынесці ахвярнага казла, ён зробіць гэта без праблемаў», – кажа палітолаг. Паводле яго, прэзідэнт усведамляў, да чаго прывядзе эканоміку Беларусі штучнае напампоўванне грашоваю масаю напрыканцы 2010 года. Таму і прызначыў кіраўніком ураду чалавека, ад якога, з аднаго боку, можна лёгка пазбавіцца, з іншага – здольнага пераканаць, калі трэба, старую наменклатуру.{movie}Алесь Лагвінец у “Гарачым каментары”|right|7630{/movie}

Мясніковічу не ўдалося скончыць перамовы з Масквою наконт імпарту нафты. Ці рэальна дамагчыся тых вынікаў, якіх хоча дасягнуць кіраўнік краіны? «Гэта адносіны паміж Крамлём і Лукашэнкам. І ў Крамлі не маюць ілюзіяў, хто [у Беларусі – «Белсат»] прымае рашэнні». Сутнасць рэальных перамоваў нам не вядомая, упэўнены палітолаг. Аўтарытарным лідарам – такім, як Пуцін і Лукашэнка, – важна проста прадэманстраваць, што яны нібыта дбаюць пра інтарэсы сваіх народаў, кажа Лагвінец.

Узгадваючы заяву кіраўніка Беларусі пра цяжкі наступны год, Алесь Лагвінец заўважае, што прэзідэнт кожны год прадказвае няпростыя часы, каб пасля прадэманстраваць, як добра яму ўдалося іх перажыць.

belsat.eu

Стужка навінаў