Кітайскія фермеры – за здаровы лад жыцця... свінняў!


{movie}Свінні скачуць з вышкі ў ваду|left|7622{/movie}Гэта можа нагадваць цыркавыя выступы, але свінні ў паўднёвым Кітаі скачуць у возера… каб аздаравіцца.

Ідэя нарадзілася ў фермера Хўана Дэ Міна. Ён мяркуе, што мяса такіх свінняў будзе больш здаровае і яго можна будзе даражэй прадаваць. Свінні скачуць у возера з трохметровай вышкі тры разы на дзень. Хўан Дэ Мін гаворыць, што ўжо мае пакупнікоў.

На ферме, размешчанай непадалёк, таксама імкнуцца зрабіць лад жыцця свінняў здаровым. Жывёлу адмыслова выводзяць на шпацыр у вялікі загон. Кожная свіння мае электронную прыладу, што адлічвае колькасць крокаў, што дазваляе кантраляваць фізічную актыўнасць.

Фермерка Фань Юн гаворыць, што працяглыя шпацыры ідуць на карысць свінням – дзякуючы гэтаму жывёліны радзей хварэюць, што ў сваю чаргу дазваляе пазбегчы лячэння свінняў антыбіётыкамі.

Апошнія гады ў Кітаі пашыраецца попыт на біяпрадукты, у тым ліку на мяса ад жывёлы, вырашчанай без ужывання медыкаментаў і рознага кшталту хімічных дадаткаў да ежы.

belsat.eu

Стужка навінаў