Леанід Заіка: На «разбаўляльніках» страцім больш, чымся зарабілі


Сёння стала вядома, што перамовы адносна імпарту расейскай нафты ў Беларусь на наступны год праваліліся.

Замест чаканых 23 млн т нафты Менск атрымае толькі 18 млн. Раней прэм’ер Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусі ўсё ж такі дастанецца на 1,5 млн т нафты болей, чымся ў гэтым годзе. У выніку расейскі бок паспяшаўся пазнаёміць яго з прапановаю на 3 млн т меншаю за сёлетнюю. {movie}Леанід Заіка пра правал нафтавых перамоваў|right|7600{/movie}

Эканаміст Леанід Заіка называе гэта платаю за неабачлівы экспарт разбаўляльнікаў і мяркуе, што Расея магла б зменшыць імпарт і на ўсе 7 млн т.

«Гэта была вялізарная памылка, і думаю, што не было б складана даведацца, хто за гэты экспарт адказны. Дый было б няблага, каб грамадства даведалася, чаму менавіта так ёсць. Да таго ж мы з Расеяй – у Мытным саюзе. Гэта партнёрскія адносіны, а партнёраў падманваць нельга, як і рабіць нейкі бізнес у іх за плячыма», – кажа Заіка.

Паводле адмыслоўца, эканамічныя выгады, якія атрымала Беларусь дзякуючы «шэраму» імпарту разбаўляльнікаў, будуць значна меншыя за палітычныя страты. Да таго ж змяншэнне імпарту нафты азначае страту каля $ 1,5–2 млрд на экспарце, што ў выключна цяжкім 2013 годзе не паспрыяе паляпшэнню эканамічнай сітуацыі ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў