Ці культурныя ў нас кіроўцы?


{movie}Апытанне: Ці культурныя ў нас кіроўцы?|left|7516{/movie}Пешаходаў трэба берагчы, пісалі Ільф і Пятроў. Ці прытрымліваюцца беларускія кіроўцы гэтага правіла? Журналісты «Белсату» распытвалі жыхароў Менску пра культуру на дарогах.

«Прынамсі ў параўнанні з Расеяй у нас кіроўцы яшчэ больш-менш нармальныя», – мяркуе адна з апытаных. Большасць рэспандэнтаў кажа, што паказнік культуры на дарогах залежыць ад агульнага выхавання беларусаў. «Некаторыя культурныя і прапускаюць, а некаторыя… Асабліва моладзь – і з цыгарэтай, і з тэлефонамі лётаюць. Нават ідзеш па пераходзе – і не прапусцяць», – заўважае рэспандэнтка.

А вось што да кіроўцаў, якія дазваляюць сабе сесці за стырно пасля ўжывання алкагольных напояў, то на літасць ім цяжка разлічваць. «Такіх кіроўцаў расстрэльваць трэба! Даваць вялкія штрафы, бо калі п’яны, то лепш хай не ездзіць. І правы трэба забіраць, інакш гэта будзе паўтарацца. Кіроўцы мусяць быць уважлівыя на дарозе», – мяркуе жыхарка Менску.

Зрэшты, частка ўдзельнікаў апытання мяркуе, што культура беларускіх кіроўцаў – на добрым узроўні. «Пешаходаў прапускаюць. Я маю правы, брат, бацька. Усе ездзяць нармальна», – гаворыць мянчук.

belsat.eu

Стужка навінаў