Гары Паганяйла: Слесара маглі проста выкарыстаць


Пра гучную справу аб здрадзе Радзіме ў «Гарачым каментары» разважае намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэту.{movie}Гары Паганяйла ў “Гарачым каментары”|left|7487{/movie}

Гары Паганяйла адразу зазначае, што пакуль вядома занадта мала, каб рабіць адназначныя высновы. Пад здрадаю Радзіме заканадаўства разумее перадаванне замежным асобам або структурам звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, напрыклад, пра абароназдольнасць краіны, нацыянальную бяспеку і г. д.

Ці можа ў такім выпадку гэтая справа быць звязаная з выбухам ля будынку КДБ у Віцебску, бо Наваполацк, дзе жыў абвінавачаны, месціцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці? Гары Паганяйла кажа, што такія паралелі правесці цяжка, ён не бачыць сувязі.

І, нарэшце, доступ да якіх сакрэтных матэрыялаў можа мець слесар, працаўнік «Нафтану», які не валодае замежнымі мовамі? Паводле праваабаронцы, пасада нічога не значыць, бо тэарэтычна маладзёна магла проста выкарыстаць для перадавання звестак асобе, якая імі валодае.

belsat.eu

Стужка навінаў