Эвакуацыя палестынцаў з анклаву і вайсковая тэхніка Цагалю ў Газе. Фатаграфіі тыдня


Сапёры працягваюць разміноўваць украінскія тэрыторыі, Армія абароны Ізраілю прасоўваецца ў цэнтр Газы, тысячы палестынцаў пакідаюць анклаў – «Белсат» сабраў галоўныя здымкі тыдня.

Сапёры Збройных сілаў Украіны абследуюць тэрыторыю на наяўнасць мінаў і неразарваных снарадаў пад Херсонам, Украіна. 9 лістапада 2023 года.
Фота: Viacheslav Ratynskyi / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Людзі фатаграфуюцца з трупам самца кітовай акулы даўжынёй каля 10 метраў і вагой 1,5 тоны, які выкінула на пляж Гаронган (Garongan) у правінцыі Ёґ’якарта (Yogyakarta), Інданезія. 9 лістапада 2023 года.
Фота: Devi Rahman / AFP / East News
Армія абароны Ізраілю прасоўваецца ўглыб Газы падчас наземнай аперацыі. Палестынская аўтаномія, 8 лістапада 2023 года.
Фота: Daphne Lemelin / AFP / East News
Ізраільскі афіцэр праходзіць міма палестынца-мусульманіна, які ў пятніцу апоўдні моліца ў палестынскім раёне ва Усходнім Іерусаліме, Ізраіль. 10 лістапада 2023 года.
Фота: Ahmad Gharabli / AFP / East News
Тысячы палестынцаў эвакуююцца на поўдзень Газы па галоўнай дарозе Салях-эд-Дын (Salah al-Din), якая праходзіць праз усю тэрыторыю Газы, спрабуючы пакінуць найбольш небяспечныя часткі анклава, пасля заклікаў Арміі абароны Ізраілю аб эвакуацыі. Сектар Газа, Палестынская аўтаномія.
Фота: Mahmud Hams / AFP / East News
Людзі назіраюць за паўночным ззяннем над мястэчкам Гамар (Hamar) у Нарвегіі. 7 лістапада 2023 года.
Фота: Jorge Mantilla / NurPhoto/ AFP / East News
Падтопленыя жылыя дамы бачныя ў французскай камуне Ля-Калётры (La Caloterie), пацярпелай ад магутных залеваў. У дэпартаменце Па-дэ-Кале (Pas-de-Calais) другі раз за тыдзень быў аб’яўлены чырвоны ўзровень трывогі. Ля-Калётры, Францыя. 7 лістапада 2023 года.
Фота: Anthony Brzeski / AFPTV / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў