«Бі-бі-сі» загразла ў сексуальных скандалах


Брытанская вяшчальная карпарацыя перажывае наймацнейшы крызіс у гісторыі. Яе дырэктар Джордж Энтўісл сышоў у адстаўку пасля чарговага скандалу, звязанага з праграмаю «Newsnight».

Ён прабыў на сваёй пасадзе ўсяго 54 дні. Паводле Энтўісла, ён нічога не ведаў пра змест скандальнай праграмы «Newsnight». 2 лістапада ў ёй прэзентавалі журналісцкае расследаванне пра педафілаў, якія дзейнічалі ў 1970-80-я гг. схілялі да сэксуальных стасункаў выхаванцаў дзіцячага дому ва Уэльсе. У гвалце над дзецьмі абвінавацілі былога палітыка Кансерватыўнай партыі Элістэра МакЭлпайна.

Раззлаваны лорд МакЭлпайн абверг чуткі, агучаныя ў праграме, і прыгразіў падаць на «Бі-бі-сі» ў суд. Абвінаваўца палітыка Стыў МЭсшэм, які сапраўды быў ахвяраю гвалту, пазней папрасіў у яго прабачэння і заявіў, што назваў не таго чалавека.

Прабачэння папрасіла і карпарацыя «Бі-бі-сі», паабяцаўшы спыніць журналісцкія расследаванні ў рамках праграмы «Newsnight». Усё гэта адбывалася на фоне скандалу з памерлым былым дзіджэем «Бі-бі-сі» Джымі Сэвілам.

Некалькі жанчын абвінавацілі яго ў тым, што ён прымушаў іх да сексуальных зносінаў, калі яны яшчэ былі няпоўнагадовыя. Паводле жанчын, усё гэта адбывалася ў службовых памяшканнях карпарацыі, а дачыненне да справы могуць мець таксама рок-музыка Гэры Глітэр і комік Фрэдзі Стар. Паводле следства, Сэвіл мог быць замяшаны ў 300 эпізодаў з гвалтам. Між іншым, сюжэт, якія датычыў былога супрацоўніка, “Бі-бі-сі” ў эфір не пусціла.

belsat.eu

Стужка навінаў