Ірвем дачыненні з краінамі Балтыі?


Аляксандр Лукашэнка агучыў планы перанакіраваць экспарт беларускіх грузаў з партоў Літвы і Латвіі ў парты Ленінградскай вобласці Расеі. Рашэнне кіраўніка дзяржавы, як мяркуюць эксперты, эканамічна немэтазгоднае. Што ж змусіла Беларусь да такога кроку?

Эканамічны аглядальнік Аляксей Мінчонак лічыць, што заява Лукашэнкі папулісцкая і вынікае з неабходнасці выбачыцца перад Расеяй за нелегальны экспарт разбаўляльнікаў. «Гэта рэверанс у бок Расеі», – заўважае Мінчонак.

Ягонай думкі, аднак, не падзяляе метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які падкрэсліў, што ў заяве прэзідэнта Беларусі шмат палітычнай вагі. На думку эксперта, у гэтую справу замешаныя дадатковыя гульцы – прадстаўнікі расейскага бізнесу, а таксама дзяржавы Еўразвязу, якія хочуць пазбавіцца залежнасці ад расейскага імпарту. «Тут вялікая гульня, у якой задзейнічаныя не толькі Крэмль і менскі ўрад, але яшчэ шэраг краінаў Еўразвязу, апрача Літвы і Латвіі», – адзначыў адмысловец.

Лукашэнка, паводле метадолага, атрымаў «відэлец» магчымасцяў, што дазваляе яму гандлявацца з заходнімі краінамі. «Гуляючы на розніцы інтарэсаў, Лукашэнка спрабуе зрабіць свой гешэфт», – звярнуў увагу Мацкевіч.

Ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці экспарту. Перанакіраванне грузаў з прыбалтыйскіх партоў у гэтым выпадку будзе гульнёю з невядомым вынікам, лічыць эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў