У арганізацыі Плошчы падазраюць двух расейцаў


Іх вызвалілі, дзякуючы захадам амбасады Расеі, але затрымалі паўторна.

Усяго падчас акцыі 19 снежня арыштавалі 12 грамадзянаў Расеі. Дзякуючы намаганням дыпламатаў, усіх вызвалілі напярэдадні Новага года. Тэрмін зняволення большасці асуджаных сканчаўся 4 студзеня.

Як стала вядома “Белсату”, дваіх грамадзянаў Расеі затрымалі паўторна. Гэтым разам як падазраваных у справе аб масавых закалотах. Паводле інфармацыі амбасады Расеі, адзін з іх стала жыве ў Беларусі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары