Новыя станцыі метро адкрыюцца 7 лістапада


Сёння мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё новага ўчастку менскага метро з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Заўтра скарыстацца з новых станцыяў змогуць і пасажыры.

Падрыхтоўчыя работы ў будаўніцтве новага ўчастку метро ад станцыі “Інстытут культуры” да станцыі “Пятроўшчына” пачаліся ў 2005 г. На гэтым участку тры станцыі: “Грушаўка”, “Міхалова” і “Пятроўшчына”. Усе яны будуць працягам Маскоўскай лініі метро ў бок Паўднёвага Захаду і размешчаныя на праспекце Дзяржынскага: “Грушаўка” – на перасячэнні з вуліцаю Шчорса, “Міхалова” – з вуліцаю Гурскага, “Пятроўшчына” – з вуліцаю Голубева.

За мінулы год метро перавезла 268 млн пасажыраў, у сярэднім штодзень едуць 732 тыс. чалавек. Сёння Менскі метрапалітэн мае 25 станцыяў, 86 кіламетраў шляхоў. У 2013 г. здадуць адзін тунэль даўжынёю больш як 1 кіламетр і станцыю “Малінаўка”. Для эксплуатацыі лініяў, якія ўводзяцца сёлета, набылі сем саставаў з 35 вагонаў. Увод новых трох станцыяў метро павялічыць пасажырапаток, як чакаецца, на 7 %.

belsat.eu

Стужка навінаў