Дзяды ў Варшаве: беларусы прыйшлі на магілы Жамойціна, Манюшкі, Ямант


Варшаўская арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць» зладзіла акцыю ўшанавання знакамітых беларусаў, пахаваных у польскай сталіцы. Каля пятнаццаці чалавек прыйшлі на могілкі са знічамі ды сцягамі.

Беларусы наведалі магілы Яна Жамойціна, беларускага грамадскага дзеяча, літаратара, нарадзінца Наваградчыны; «бацькі польскай фатаграфіі» Яна Булгака; пісьменніка Адама Плуга; кампазітара Станіслава Манюшкі; нарачонай Кастуся Каліноўскага і ўдзельніцы паўстання 1863 г. Марыі Ямант ды іншых беларусаў.

«Як мы ходзім на магілы нашых дзядоў і прадзедаў, каб узгадаць іх, аддаць даніну павагі, гэтак мы сёння ідзем і на магілы нашых выбітных беларусаў, што знайшлі спачын тут, у Варшаве. Усе яны тут апынуліся толькі з той нагоды, што змагаліся за Беларусь, яны былі вымушаныя з’ехаць, уцякаць, былі пад пераследам. Гэтак атрымалася, што шмат у каго няма дзяцей, сваякоў – нікога. Да такіх людзей павінны прыходзіць усе беларусы, павінны іх памятаць», – гаворыць кіраўнік арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.

belsat.eu

Стужка навінаў