Карбалевіч: Апазіцыя магла б даць Лукашэнку бой


Адзіны апазіцыйны кандыдат на будучых прэзідэнцкіх выбарах мае сур’ёзныя шанцы пазмагацца з Аляксандрам Лукашэнкам за электарат, лічыць палітолаг Валер Карбалевіч.{movie}Карбалевіч: Апазіцыя магла б даць Лукашэнку бой|left|7296{/movie}

Адмысловец зазначыў, што зусім іншая справа – адсутнасць свабодных выбараў у Беларусі, але, як удакладніў, тады ў набываюць моц іншыя чыннікі: Плошча, вулічныя акцыі і г. д. «Першая ж умова для кандыдата – набыць рэйтынг, супастаўляльны з рэйтынгам Аляксандра Лукашэнкі», – лічыць Карбалевіч.

Аб’яднанне апазіцыі, на думку палітолага, – адзіна магчымы сцэнар для дасягнення пэўнага выніку. «Іншыя сцэнары будуць абсалютна пустыя і безвыніковыя», – прагназуе палітолаг.

Паводле Карбалевіча, кандыдат на прэзідэнцтва ад апазіцыі мусіць валодаць пэўнымі якасцямі ды параметрамі. Палітолаг вызначыў некалькі базавых прыкметаў будучага суперніка сённяшняга кіраўніка Беларусі:
– палітычная біяграфія;
– досвед кіроўнай працы на высокім узроўні;
– заўважная харызма;
– уменне гаварыць і трымаць сябе;
– падтрыманне сур’ёзнай палітычнай сілы;
– узрост, не старэйшы за ўзрост Лукашэнкі.

«На жаль, не ўсе кандыдаты, што ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, адпавядалі гэтым параметрам», – звярнуў увагу адмысловец. На думку Карбалевіча, Лукашэнка не будзе вылучаць праўладнага спарынг-партнёра: «Гэтая асоба ў любы момант можа выкарыстаць сітуацыю і пачаць дзеяць самастойна. У такія рызыкоўныя гульні Лукашэнка не гуляе».

belsat.eu

Стужка навінаў