Прапаноўваць хабар Лукашэнку – не злачынства?


{movie}Анатоль Лябедзька: Прапаноўваць хабар Лукашэнку – не злачынства?|left|7271{/movie}Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры: праваахоўнікі не пабачылі прыкметаў злачынства ў спробе прапанаваць Аляксандру Лукашэнку хабар.

Анатоль Лябедзька звяртаўся з заяваю ў Генпракуратуру ў звязку з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі ў кантэксце прыватызацыі «Беларуськалію». Кіраўнік дзяржавы падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх медыяў нечакана прызнаўся, што нібыта расейскія алігархі прапанавалі яму хабар, ад якога ён адмовіўся: «Некаторыя адурэлі і запрапанавалі аднаму заможнаму чалавеку, якога ў мяне прымаюць: маўляў, плацім $ 10 млрд і $ 5 млрд самому, куды скажа. Ён прыйшоў да мяне, папрасіў прабачэння. Я ў яго запытаў: «А ты што ім сказаў?» Ён адказаў ім: «Я нават да першага паверха не дайду, мне кайданкі закладуць». Я сказаў яму: «Міша, ну я кайданкі табе закладаць не буду, але больш да мяне з такімі ідэямі не прыходзь».

Паводле Генеральнай пракуратуры, у такой сітуацыі няма «дастатковых звестак, якія ўказваюць на прыкметы злачынства».

«Гэта можа азначаць, што Лукашэнка атрымлівае гэткі карт-бланш: вы можаце прыносіць хабар Лукашэнку, і гэта не ёсць хабар, не ёсць злачынства. Пры такой пазіцыі пракуратуры, тых, хто павінен кантраляваць чыноўнікаў, карупцыя была, ёсць і будзе», – заявіў Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў